ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Гутарка-інструктаж "10 правіл паводзін у сетцы інтэрнэт"

11.04.2023

У рамках акцыі «CYBERбяспека» для навучэнцаў VI класа прайшла гутарка-інструктаж "10 правіл паводзін у сетцы інтэрнэт".

Навучэнцы даведаліся, як засцерагчы сябе ў сетцы Інтэрнэт і чаму бываюць дрэнныя інтэрнэт сайты, разгадвалі загадкі, удзельнічалі ў віктарыне па дадзенай тэме. У заключэнні мерапрыемства ўдзельнікі зрабілі выснову, што глабальная сетка Інтэрнэт - гэта цэлы свет, у якім трэба выконваць правілы бяспечных паводзін.