ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Гульня-практыкум «Мы за кібербяспеку»

12.04.2023

У рамках акцыі «CYBERбяспека» для навучэнцаў X класа прайшла гульня-практыкум на тэму "Мы за кібербяспеку". Мэтай мерапрыемства стала працяг знаёмства навучэнцаў з правіламі бяспечных паводзін у інтэрнэце.

Удзельнікі вывучылі метады абароны ад шкоднасных праграм, даведаліся як змагацца з наступствамі камп’ютарных вірусаў, атрымалі памяткі-напамінкі аб тым, як правільна паводзіць сябе ў інтэрнэце і сацыяльных сетках. У завяршэнне навучэнцы адказалі на пытанні віктарыны, якая дапамагла ім замацаваць свае веды па тэме кібербяспекі.