ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Экскурсія ў Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

10.04.2023

У рамках Года міра і стварэння навучэнцы ўстановы адукацыі наведалі Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь - адзін з найбольш папулярных музеяў краіны. У яго зборы знаходзіцца самая шматлікая музейная калекцыя ў Беларусі - гэта больш за 500 000 адзінак захоўвання.

У музейных фондах і на выставачных пляцоўках захоўваецца ўнікальная калекцыя скарбаў з розных куткоў Беларусі, каштоўныя дакументы, старадрукі, слуцкія паясы, калекцыя музычных інструментаў і зброі, каштоўны фарфоравы посуд і многае іншае.

Экскурсія была вельмі пазнавальная і цікавая.