ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Спартыўная гульня «Раз, два, тры, чатыры, пяць - пачынаем мы гуляць»

08.04.2023

У рамках акцыі "Міншчына спартыўная. Вясна" каля школы  адбылося мерапрыемства пад дэвізам: "Дружна, смела, з аптымізмам - за здаровы лад жыцця". Спартыўная гульня «Раз, два, тры, чатыры, пяць - пачынаем гуляць» сабрала ў суботні дзень аматараў здаровага ладу жыцця і актыўнага адпачынку. Рабяты спаборнічалі за званне самых спрытных, моцных і ўмелых. Удзельнікам былі прапанаваны вельмі займальныя эстафеты, конкурсы. І хоць перамога дасталася не ўсім, усе без выключэння засталіся задаволены сваім удзелам у гэтым спартыўным мерапрыемстве.