ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Гульнявая праграма "Падарожжа ў краіну ЗЛЖ"

08.04.2023

У шосты школьны дзень навучэнцы школы сталі ўдзельнікамі гульнявой праграмы "Падарожжа ў краіну ЗЛЖ". Школьнікі ў гульнявой форме паўтарылі правілы, якія дапамагаюць захаваць уласнае здароўе. Рабяты адгадвалі загадкі, разгадвалі анаграмы, складалі прыказкі аб здароўі, складалі карыснае меню. Напрыканцы занятку яшчэ раз прыгадалі, якія прадукты самыя карысныя для нашага здароўя, дапамагаюць расці, даюць энергію.