ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Прафілактычная акцыя «АНТЫСПАЙС»

03.03.2023

У рамках прафілактычнай акцыі «АНТЫСПАЙС» ва ўстанове адукацыі праходзяць класныя гадзіны на прафілактыку ўжываня наркатычных сродкаў.

У ХІ класе прайшла прафілактычная гутарка “Умей сказаць “НЕ””. Навучэнцы абмеркавалі кнігі, артыкулы з часопісаў, электронныя рэсурсы, наглядную інфармацыю ў выглядзе ўлётак, буклетаў аб шкодзе наркотыкаў, нарматыўныя прававыя акты, якія прадугледжваюць адказнасць за продаж і ўжыванне наркатычных сродкаў.

У IV класе прайшла класная гадзіна з элементамі тэтралізацыі “Стоп!Спайс!”. Малодшыя школьнікі пазнаёміліся з паняццямі "наркотык", "закон", даведаліся аб згубным уплыве наркатычных сродкаў на арганізм чалавека. На прыкладзе герояў казкі "Чароўны горад" зрабілі выснову, што сам чалавек павінен умець зрабіць правільны выбар.

За круглым сталом “Штучнае шчасце” навучэнцы IX класа  абмеркавалі наступствы ўжывання наркотыкаў: медыцынскія, эканамічныя, сацыяльныя, для чалавека і яго патомства, для яго сям'і, дзяржавы і для ўсяго грамадства ў цэлым.

Для вучняў V прайшлагадзіна зносін “Скажам наркотыкам “НЕ!””. Навучэнцы абмеркавалі сітуацыі, калі падлеткаў прымушаюць курыць, ужываць алкаголь ці наркотыкі і пазнаёміліся з рознымі спосабамі ўпэўненай адмовы. Рабяты адпрацавалі спосабы адмовы ад пагубных звычак.