ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Акцыя "Сябруем з Законам"

17.02.2023

У рамках прафілактычнай акцыі «Сябруем з Законам!» ва ўстанове адукацыі праходзяць тэматычныя класныя гадзіны.

Для навучэнцаў XI класа прайшло мерапрыемства ў форме дыспуты “Неабходнасць або прымус?”. Мерапрыемства садзейнічала фарміраванню ў падлеткаў прававой культуры, агульначалавечых каштоўнасцей, выхаванню павагі да правоў і свабод асобы, пачуцця ўласнай годнасці, справядлівасці. Падчас дыспута навучэнцы прыйшлі да высновы, што толькі пры безумоўным прыярытэце захавання правоў чалавека можна паўнавартасна рэалізаваць сябе, выбудаваць уласнае жыццё і дазволіць гэта ж зрабіць іншаму чалавеку.

Для навучэнцаў ІІ і ІІІ класа праведзена прафілактычная гутарка "Не пойман - не вор?". Удзельнікі навучыліся адрозніваць паняцці: 'гарэзлівасць', 'свавольства', 'хуліганства', 'правапарушэнне'. Паўтарылі правілы паводзін, якія дапамогуць пазбегнуць крадзяжу ў жыццёвых сітуацыях.

 

Навучэнцы VII класа прынялі ўдзел у дыялогу "Правы чалавека ў грамадстве". Удзельнікі абмеркавалі пытанні  па прававой культуры,  правілах паводзін у школе, дома і грамадскіх месцах, на вуліцы.