ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Вусны часопіс "Што такое Закон?"

14.02.2023

У рамках прафілактычнай акцыі «Сябруем з Законам!» для навучэнцаў І класа прайшло мерапрыемства ў форме вуснага часопіса "Што такое Закон?". Падарожнічаючы па старонках вуснага часопіса "Што такое Закон?", першакласнікі вызначалі правы і абавязкі дзіцяці. Затым давалі вызначэнне такім словам як правіла, зламысны ўчынак, свавольства і злачынства. Яны разглядалі сітуацыі, калі за зламысны ўчынак можна прыцягнуць чалавека да адміністрацыйнай ці крымінальнай адказнасці. Прынялі ўдзел у жартоўнай "Бліц-віктарыне" па казках - адгадвалі ў якіх казках парушана права на асабістую недатыкальнасць, жыццё і свабоду казачнага героя.