ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Прафілактычная акцыя «Сябруем з Законам!»

10.02.2023

У рамках прафілактычнай акцыі «Сябруем з Законам!»ва ўстанове адукацыі праходзяць тэматычныя класныя гадзіны.

Для навычэнцыў V класа прайшло мерапрыемства ў форме гадзіны роздуму "Што такое адказнасць?". У ходзе гутаркі ўдзельнікі ўзгадалі, што такое закон, што такое адказнасць, якія віды адказнасці існуюць. А затым навучэнцы вызначылі віды адказнасці за розныя парушэнні, паўдзельнічалі ў віктарыне "Знаўцы права". Таксама разгледзелі сітуацыі з жыцця і вызначылі пакаранне і характар ​​правапарушэнняў.

Навучэнцы IХ сталі ўдзельнікамі гутаркі-абмеркавання “Што такое закон?”. Навучэнцы прыгадалі асноўныя абавязкі і правы падлетка, звярнулі ўвагу на адказнасць за ўчынкі непаўналетніх з 16 гадоў, на нормы паводзін у грамадскіх месцах. Выснова, якую зрабілі ўдзельнікі: законы трэба ведаць і выконваць, бо няведанне закону не вызваляе ад адказнасці за яго парушэнне.