ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Гадзіна разважання “Пагаворым пра адказнасць”

07.02.2023

У рамках прафілактычнай акцыі «Сябруем з Законам!» для навучэнцаў X класа прайшло мерапрыемства ў форме гадзіны разважання “Пагаворым пра адказнасць”. Падчас разважання ўдзельнікі аналізавалі наступствы парушэння законаў для падлеткаў і дарослых, гуляючы ў "Юрыдычную кансультацыю". А яшчэ паспрабавалі растлумачыць разуменне імі значэння слова "адказнасць" і словазлучэння "адказны чалавек". Такія мерапрыемствы не толькі дапамагаюць навучэнцам свабодна арыентавацца ў жыццёвых сітуацыях і ўмець знаходзіць выйсце з іх, але і ўсведамляць адказнасць за парушэнне закону.