ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Літаратурны музей Кузьмы Чорнага

27.01.2023

Навучэнцы нашай ўстановы адукацыі наведалі літаратурны музей Кузьмы Чорнага. Падчас экскурсіі школьнікі раскрылі для сябе старонкі з жыцця вядомага пісьменніка: убачылі асабістыя рэчы Кузьмы Чорнага, фатаграфіі з сямейнага альбома, яго рукапісы і кнігі на розных мовах свету, прачыталі радкі з дзённіка, а таксама пачулі ягоны голас, зафіксаваны на магнітнай стужцы.