ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Спартыўнае спаборніцтва “Зімовыя прыгоды”

21.01.2023

У рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Зіма” ў ДУА “Рассветаўская сярэдняя школа” прайшлі “Зімовыя прыгоды”. Надвор'е не дазволіла правесці мерапрыемства на вуліцы, але гэта не засмуціла нашых удзельнікаў спаборніцтваў. Усе жадаючыя прыйшлі ў спартыўную залу і прынялі актыўны ўдзел у эстафетах. Як заўсёды, субота была насычаная, цікавая і спартыўная. Зарад бадзёрасці, аптымізму і добрага настрою рабяты атрымалі на ўсе выходныя!