ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Дзелавая гульня "Дарогі, якія мы выбіраем"

21.01.2023

Мерапрыемства "Дарогі, якія мы выбіраем" у форме дзелавой гульні прайшло ў шосты школьны дзень для навучэнцаў ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа". Падчас дзелавой гульні ўдзельнікі даведаліся аб тым, колькі ў свеце прафесій і якія з іх найбольш запатрабаваны ў нашай краіне. Пазнавальным для вучняў стаў тэст, які раскрыў іх здольнасці. Але самым цікавым момантам стала знаёмства з новымі прафесіямі: тытэстар, посціжор, майстар спецэфектаў. Школьнікі атрымалі шмат карыснай інфармацыі аб розных прафесіях і змаглі знайсці адказы на пытанні, якія іх цікавяць.