ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Пазнавальная віктарына "Я здароўе берагу - сам сабе я дапамагу"

14.01.2023

У шосты школьны дзень для навучэнцаў установы адукацыі прайшла пазнавальная віктарына "Я здароўе берагу - сам сабе я дапамагу". У ходзе мерапрыемства школьнікі ўспомнілі асноўныя правілы ЗЛЖ: рэжым дня, правільнае харчаванне, асабістая гігіена, карысць спорту, адмова ад шкодных звычак, прафілактыка каранавіруснай інфекцыі. Напрыканцы ўдзельнікі зрабілі выснову: усю азбуку здароўя трэба добра ведаць і ў жыцці гэтыя веды паўсюль прымяняць!