ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Гістарычны калейдаскоп “Па сцяжынках гісторыі: сімвалы маёй краіны"

09.01.2023

Для навучэнцаў V-VI класаў прайшло мерапрыемства ў форме гістарычнага калейдаскопа “Па сцяжынках гісторыі: сімвалы маёй краіны” Мэтай мерапрыемства было раскрыць значэнне дзяржаўнай сімволікі, якая адлюстроўвае гісторыю беларускага народа. Падчас размовы ўдзельнікі расказалі пра сімвалы нашай краіны, узгадалі гісторыю беларускага герба і флага. Навучэнцы ўзгадалі, што адлюстроўвае кожны элемент і колер дзяржаўнай сімволікі. Пайгралі ў перакладчыкаў, дапоўнілі прыказкі пра Радзіму. На прыканцы мерапрыемства была зроблена выснова: паважаць і ведаць сімвалы дзяржавы - значыць паважаць і ведаць сваю краіну, свой народ, сваю гісторыю і традыцыі!