ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Віктарына "Разам з Новым годам крочым па планеце"

04.01.2023

Для навучэнцаў установы адукацыі была праведзена віктарына "Разам з Новым годам крочым па планеце", нават на канікулах рабяты знайшлі час, каб прыйсці ў школу і весела правесці дзень. У праграме навагодняй віктарыны ўдзельнікі адказвалі на пытанні, разгадвалі шарады і загадкі, навагоднія прыказкі, пазнаёміліся з народнымі прыметамі. Цікава прайшоў конкурс "Перакруты" , дзе вучні павінны былі адгадаць назвы навагодніх песень, мультфільмаў і казак пра зіму. Фіналам мерапрыемства стала выкананне навагодняга песеннага папуры.