ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Вусны часопіс “Як уберагчы дзяцей у сацыяльных сетках”

03.01.2023

З мэтай забеспячэння інфармацыйнай бяспекі непаўналетніх шляхам прывіцця ім навыкаў адказных і бяспечных паводзін у сучасным інфармацыйным асяроддзі ў нашай школе прайшло мерапрыемства ў форме вуснага часопіса “Як уберагчы дзяцей у сацыяльных сетках”. Удзельнікі абмеркавалі, для чаго патрэбен інтэрнэт, якія віды махлярства існуюць у сетцы, як ад іх абараніцца, навучыліся аналізаваць ступень дакладнасці інфармацыі і сапраўднасць яе крыніц, прымяняць эфектыўныя меры самаабароны.