ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

"Хто памятае пра вайну, той шануе мір"

16.11.2022

Навучэнцы VIІ-VIII  класаў наведалі экспазіцыю нашай установы адукацыі "Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны". Навучэнцы даведаліся больш пра гісторыю свайго народа, пра тое, як спраўляліся нашы землякі з нягодамі Вялікай Айчыннай вайны і адчулі ўсю трагедыю і сілу духу беларускага народа, які пасля страшнага генацыду здолеў захаваць сваю гісторыю, культуру, традыцыі. Наведванне падобных экспазіцый – гэта добрая нагода для ўсіх нас яшчэ раз пераасэнсаваць цярністы шлях да Перамогі.