ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Экскурсія ў Капыльскі раённы краязнаўчы музей

30.11.2022

У рамках рэспубліканскай патрыятычнай акцыі "Я - грамадзянін Беларусі" навучэнцы нашай установы адукацыі наведалі Капыльскі раённы краязнаўчы музей. У школьнікаў выклікалі цікавасць калекцыі "Іканапіс", "Народнае ткацтва", "Археалогія", "Жывапіс, шкло, фарфор". Школьнікі змаглі ўбачыць унікальныя экспанаты: фігурку сабачкі з гліны I - IV стст. н. э, пчаліныя соты і хірургічны нож XIII у., арбалетны ніт XVI у. - адзіныя знаходкі на тэрыторыі Беларусі.