ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

МА настаўнікаў гуманітарна-філалагічнага цыкла

28.11.2022

Ва ўстанове адукацыі прайшло метадычнае абʼяднанне настаўнікаў гуманітарна-філалагічнага цыкла па тэме «Прафесійная кампетэнтнасць настаўніка як аснова для развіцця інтэлектуальнай, эмацыянальнай, эстэтычнай сферы асобы вучня». Педагогі абмеркавалі прыёмы і метады фарміравання ключавых кампетэнцый навучэнцаў. Абмяняліся досведам аналізу і самааналізу ўрока, складанні тэхналагічнай карты ўрока, а таксама актуалізавалі веды па пытанню міжпрадметных сувязей.