ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Экскурсія ў гісторыка-этнаграфічнаны музей аг.Заастравечча

15.11.2022

Навучэнцы нашай установы адукацыі наведалі гісторыка-этнаграфічнаны музей аг.Заастравечча, які з 2009 года носіць ганаровае званне “Народны”. Экскурсанты наведалі экспазіцыі “Сялянскі дворык”, “Сенцы”, “Яўрэйская лаўка”, “Вялікая Айчынная вайна”. Навучэнцы Заастравецкай сярэдняй школы правялі для гасцей пазнавальную і займальную экскурсію. Падчас якой школьнікі даведаліся шмат цікавых фактаў пра гісторыю вёскі, пра знакамітых людзей і традыцыі, якімі славіцца гэтая ўнікальная мясцовасць.