ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Пазнавальная гульня "Беражлівыя гаспадары зямлі"

10.11.2022

У рамках Рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі "Беларусь - энергаэфектыўная краіна" да Міжнароднага дня энергазберажэння для вучняў пачатковых класаў прайшла пазнавальная гульня "Беражлівыя гаспадары зямлі". Удзельнікі з лёгкасцю адгадвалі загадкі, складалі прыказкі, шукалі спосабы памяншэння спажывання вады чалавекам. На гульні навучэнцы зразумелі галоўнае: неабходна эканоміць энергію не толькі дома, але і ў школе, каб запасаў гаручых карысных выкапняў хапіла на даўжэйшы тэрмін.