ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Акцыя "Збяры макулатуру - выратуй дрэва!"

09.11.2022

З самага пачатку навучальнага года ва ўстанове адукацыі стартавала акцыя па зборы макулатуры "Збяры макулатуру - выратуй дрэва!". Прымаючы ўдзел у гэтай акцыі, мы дапаможам выратаваць планету ад смецця, а лес ад вырубкі. Макулатура атрымае другое жыццё, а кожныя 100 кг макулатуры выратуюць 1 дрэва. Пачатак ІІ чвэрці - гэта час, калі можна падвесці прамежкавыя вынікі акцыі.

На школьнай лінейцы былі ўзнагароджаны першыя актывісты па сборы макулатуры.

Cдавайте макулатуру! Дапамажыце захаваць лес!