ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Гульня-квест з QR-кодамі па правілах дарожнага руху

05.11.2022

Гульня-квест з QR-кодамі па правілах дарожнага руху прайшла для навучэнцаў у шосты дзень восеньскіх канікул. Важна выхаваць у дзяцей навыкі бяспечных паводзін на праезнай частцы, навучыць іх правільна дзейнічаць і ведаць асноўныя дарожныя сітуацыі, у якія трапляюць пешаходы. Гульня пачалася з рашэння крыжаванкі з простымі, але важнымі пытаннямі. Затым удзельнікі гульні выконвалі заданні, якія былі зашыфраваны пры дапамозе  QR-кодаў. Навучэнцы адказвалі ўпэўнена на ўсіх этапах спаборніцтва. Мерапрыемства спрыяла не толькі замацаванню правіл дарожнага руху, а і згуртаванню калектыву праз гульню.