ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Спаборніцтвы па 3D-мадэляванні і прататыпаванні

04.11.2022

На канікулах на базе абласнога рэсурснага STEM-Цэнтра па робататэхніцы ў ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшлі спаборніцтвы па 3D-мадэляванні і прататыпаванні. Дзеці прадэманстравалі свае ўменні ў 3D мадэляванні, прататыпаванні, графічным дызайне і інжынерным дызайне.

Адным з заданняў было стварыць прататып нашага STEM-цэнтра. Навучэнцы справіліся на выдатна. Яны змаглі прайграць драбнюткія дэталі, праявілі свой творчы патэнцыял і паказалі набытыя, падчас заняткаў, навыкі.

Лепшыя былі ўзнагароджаны дыпломамі.