ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Інтэнерт-агляд “Ах, ужо гэтыя сацыяльныя сеткі”

03.11.2022

Глабальная сетка хутка займае важнае месца ў жыцці дзіцяці, таму навучаць бяспечным паводзінам дзяцей трэба з ранняга ўзросту. З гэтай мэтай для навучэнцаў прайшло мерапрыемства ў форме інтэнерт-агляду “Ах, ужо гэтыя сацыяльныя сеткі”. Навучэнцы даведаліся, як засцерагчы сябе ў сетцы Інтэрнэт і чаму бываюць дрэнныя інтэрнэт сайты, разгадвалі загадкі, удзельнічалі ў віктарыне па дадзенай тэме. У заключэнні мерапрыемства ўдзельнікі зрабілі выснову, што глабальная сетка Інтэрнэт - гэта цэлы свет, у якім трэба выконваць правілы бяспечных паводзін.