ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Інструктаж-прэзентацыя "Мы ўдзельнікі дарожнага руху"

29.10.2022

Інструктаж-прэзентацыя "Мы ўдзельнікі дарожнага руху" прайшла для навучэнцаў школы ў шосты школьны дзень. Мэта дадзенага мерапрыемства - фармаванне навыкаў усвядомленых бяспечных паводзін. У ходзе мерапрыемства, акрамя асноўных правіл, навучэнцы абмяркоўвалі правілы паводзін у надзвычайных сітуацыях, правілы паводзін на чыгунцы. Вучням былі растлумачаны наступствы невыканання гэтых правілаў. Лепшы спосаб засцерагчы сваё жыццё - свядома і адказна ставіцца да асабістай бяспекі.