ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Экскурсія ў Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж"

26.10.2022

Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс з разнапланавай архітэктурай і найбуйнейшым ландшафтным паркам - найпрыгажэйшае месца ў Беларусі і адна з самых папулярных славутасцяў краіны. З пачуццём шчырай цікаўнасці ўступалі навучэнцы нашай установы пад зборы старадаўняга Нясвіжскага замка.

Слухаючы экскурсаводаў, якія адкрывалі ўсе сакрамэнты і невядомыя да гэтага факты станаўлення Беларусі, удзельнікі экскурсіі ўзбагачаліся ў ведах. І такія зносіны не заменіць нават самы лепшы падручнік па турызме.

Адкрыццё гістарычнай і культурнай прыгажосці Беларусі носіць не толькі адукацыйную значнасць, але і патрыятычную накіраванасць – бо наведванне такіх куткоў роднай краіны яшчэ больш фарміруе любоў да яе!