ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Квэст-гульня "Па слядах Перамогі"

24.10.2022

У піянерскай дружыне ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна" прайшоў дружынны этап рэспубліканскай квэст-гульні "Па слядах Перамогі" ва ўзроставай катэгорыі 10-14 гадоў.

Пазнавальная, цікавая гульня захапіла піянераў з першай кропкі маршруту. Каманды "Крэпасць" і "Патрыёт" захоплена праходзілі ўсе этапы: "Азбука не Морзэ", "Піянеры-героі", квіз "План Барбароса" і фініш "Збяры пазл". Гульня садзейнічала фарміраванню ў вучняў пачуцця гонару за гераічнае мінулае нашай Радзімы.

У дружынным этапе квэст-гульні "Па слядах Перамогі" пераможцамі стала каманда "Патрыёт".