ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Святочныя мерапрыемствы да Дня Бацькі

21.10.2022

21 кастрычніка, у Беларусі ўпершыню адзначаецца Дзень Бацькі, таму новы навучальны тыдзень пачаўся са святочных урокаў і мерапрыемстваў.

На ўроках музыкі навучэнцы пачатковых класаў развучвалі вядомую дзіцячую песню "Тата можа". Яна напісана больш за 40 гадоў таму і застаецца актуальнай.

На ўроках выяўленчага мастацтва навучэнцы малявалі партрэты сваіх тат. Педагогі тлумачылі, як правільна выбудаваць форму галавы, прытрымлівацца прапорцый і стварыць аб'ём. Атрыманыя малюнкі дзеці падораць сваім татам, дзядулям і павіншуюць іх з Днём бацькі.

Таксама навучэнцы актыўна прынялі ўдзел у фотаакцыі "Разам з татам". Сямейныя, цёплыя фатаграфіі былі размешчаны на фотавыставе "Мой тата SUPER!".

Завяршальным мерапрыемствам у рамках Тыдня бацькоўскай любові стала гульнявое спаборніцтва "Папы ўсемагутныя". Галоўнымі героямі свята сталі вядома ж мужчыны. З вялізным задавальненнем таты паказалі ўсе свае навыкі. З заданнямі справіліся ўсе госці, якія змаглі прыйсці на свята. Інакш і быць не магло, бо падтрымлівалі іх дзеці, а для іх таты - самыя лепшыя.