ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Спартыўнае мерапрыемства "Восеньскі калейдаскоп"

15.10.2022

У рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Восень» навучэнцы прынялі ўдзел у спартыўным мерапрыемстве "Восеньскі калейдаскоп". Ніякі вецер і лістапад не перашкодзілі школьнікам актыўна правесці гэтую суботу. Удзельнікам было прапанавана паспаборнічаць у конкурсах на спрыт, трапнасць, хуткасць, кемлівасць. Кожны стараўся выкласціся на ўсе 100%, імкнуўся быць больш хуткім, спрытнейшым, чым яго сапернік. Вельмі яркай і эмацыйнай аказалася восеньская субота для нашых школьнікаў!