ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Творчая майстэрня "Букет для матулі"

14.10.2022

У выдатнае свята - Дзень Маці актыў піянерскай дружыны арганізаваў і правёў творчую майстэрню "Букет для матулі". Усе жадаючыя маглі далучыцца да творчай групы і пад кіраўніцтвам піянераў стварыць для мамы яркі, восеньскі, святочны букецік.

Мы ўпэўненыя, што мамы ацанілі сюрпрыз! Бо самы дарагі падарунак маме - гэта падарунак, зроблены сваімі рукамі.