ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Гульня-інструктаж "Не жартуй з агнём"

10.10.2022

У рамках рэспубліканскай прафілактычнай акцыі "Моладзь за бяспеку" члены атрада КЮВП "Іскра" правялі для школьнікаў гульню-інструктаж "Не жартуй з агнём". Члены БМААВП і КЮВП нагадалі навучэнцам правілы пажарнай бяспекі, абмеркавалі неабходнасць устаноўкі АПА ў дамах, у гульнявой форме паўтарылі правілы аховы бяспекі жыцця. Усе ўдзельнікі атрымалі памяткі-інфаграфіку "Як зберагчы дом ад пажару".