ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Спартыўнае свята «Планета спорту»

08.10.2022

У рамках акцыі “Міншчына спартыўая. Восень» ва ўстанове адукацыі адбылося спартыўнае свята «Планета спорту». Школьнікі прымалі актыўны ўдзел у спаборніцтвах: выконвалі заданні на спрыт і кемлівасць, спаборнічалі ў выкананні заданняў на хуткасць і трапнасць, падтрымліваючы і дапамагаючы адзін аднаму. На свяце адчувалася вясёлая і прыязная атмасфера. Як заўсёды, субота была насычаная, цікавая і спартыўная. Зарад бадзёрасці, аптымізму і добрага настрою рабяты атрымалі на ўсе выходныя! І гэта ўсё - спорт!