ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Пасяджэнне Школы рэзерву кіруючых кадраў

03.10.2022

3 кастрычніка на базе нашай ўстановы адукацыі  прайшло пасяджэнне Школы рэзерву кіруючых кадраў ў форме семінара-практыкума. 

Сваім вопытам працы з калегамі падзялася намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Парэйка Э.М.. На пасяджэнні прысутнічалі педагогі нашай школы, кіраўнікі метадычных аб'яднанняў, якія расказалі і паказалі пра выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій, як на ўроках, так і ў кіраўніцкай дзейнасці. 

Для ўдзельнікаў семінара навучэнцамі ўстановы былі праведзены майстар-класы па выкарастанні інтэрактыўных онлайн-платформ у педагагічнай дзейнасці. 

Пасяджэнне прайшло ў актыўнай форме, а творчая атмасфера садзейнічала павышэнню прафесійнай кампетэнтнасці яго ўдзельнікаў.