ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Віншавальная акцыя "З дзіцячых рук часцінку дабрыні"

30.09.2022

1 кастрычніка - асаблівае свята, дзень павагі і шанавання пажылога чалавека.

Актыў піянерскай дружыны, цімураўцы, члены атрада "Добрае сэрца" пярвічкі БРСМ далучыліся да віншавальных мерапрыемстваў і акцый.

Цімураўцы піянерскай дружыны ДУА "Рассветаўская сярэдняя школа" арганізавалі і правялі віншавальную акцыю "З дзіцячых рук часцінку цеплыні". Піянеры павіншавалі пажылых жыхароў п.Рассвет са святам Дабра і павагі і пажадалі здароўя.

Валанцёры атрада "Добрае сэрца" аказалі дапамогу ветэранам педагагічнай працы і пажылым людзям п.Рассвет: дапамагалі прыбіраць дваровую тэрыторыю, прыводзілі ў парадак садовыя ўчасткі, дапамаглі на агародзе. Дзеці з задавальненнем аказвалі дапамогу, дэвізам сталі словы акцыі "Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям".