ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Марафон віншаванняў «Мілыя сэрцу настаўнікі»

30.09.2022

Марафон віншаванняў «Мілыя сэрцу настаўнікі» да прафесійнага свята педагогаў прайшоў у нашай установе адукацыі. З самай раніцы кожнага настаўніка вучні сустракалі гучнымі віншаваннямі і пажаданнямі. На перапынку быў дадзены старт святочнаму марафону, падчас якога навучэнцы віншавалі настаўнікаў і ўручалі сувеніры, якія змайстравалі самі.

Цікава прайшоў і Дзень самакіравання. Навучэнцы Х-ХІ класа на некалькі ўрокаў ператварыляся ў сапраўдных настаўнікаў. Падрыхтоўка да ўрокаў, напісанне планаў-канспектаў, распрацоўка нагляднасці, правядзенне ўрокаў... Для некаторых навучэнцаў дзень аказаўся не з лёгкіх. А некаторыя у сур'ёз задумаліся над выбарам прафесіі - настаўнік.

Святочны дзень атрымаўся цікавым, прадуктыўным і цёплым.

СА СВЯТАМ, ПАВАЖАНЫЯ НАСТАЎНІКІ!