ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Наркотыкі. Адказнасць. Наступствы

29.09.2022

Ва ўстанове адукацыі актыўна праводзяцца мерапрыемствы ў рамках інфармацыйнай акцыі "Наркотыкі. Адказнасць. Наступствы".

Для навучэнцаў ІІ класа прайшло мерапрыемства ў форме вуснага часопіса "Імя бяды - наркотык". Навучэнцы Х-ХІ класаў сустрэліся на прафілактычна гутарцы "Наркотыкі - шлях у бездну".

Падчас мерапрыемстваў навучэнцы, у сілу свайго ўзросту, разважалі, што такое наркаманія. Меркаванняў было шмат і ўсе розныя. Але ў выніку прыйшлі да адзінага меркавання, што наркотык - псіхаактыўнае рэчыва, якое разбурае арганізм чалавека. Таксама абмеркавалі наступствы ўжывання наркотыкаў: медыцынскія, эканамічныя, сацыяльныя, для чалавека і яго патомства, для яго сям'і, дзяржавы і для ўсяго грамадства ў цэлым.