ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Школа Актыўнага Грамадзяніна - "Я - асоба. Якім быць?"

27.09.2022

Ва ўстанове адукацыі для V-VII класаў прайшло мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" - "Школа Актыўнага Грамадзяніна" па тэме "Я - асоба. Якім быць?".

Галоўнай мэтай мерапрыемства было даць навучэнцам паняцце асобы; паказаць, што кожны чалавек адрозніваецца ад іншага не толькі знешнімі якасцямі, але, перш за ўсё сваім унутраным зместам, індывідуальнасцю ў паводзінах, стаўленнем да людзей і сабе.