ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Тыдзень роднай мовы

23.09.2022

З 19 па 23 верасня ў нашай установе адукацыі праходзілі мерапрыемствы, прымеркаваныя да Тыдня роднай мовы. Навучэнцы сталі удзельнікамі разнастайных гурак, акцый, творчых і літаратурных конкурсаў, выстаў.

Акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”, стварэнне інтэрактыўнага воблака слоў “Маё любімае слова па-беларуску”, літаратурная гасцёўня “Янка Купала і Якуб Колас”, акцыя “Чытаем вершы пра родную мову” спрыялі толькі павялічэнню цікавасці дзяцей і моладзі да роднай мовы.