ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Фотавыстава "Цягнік Памяці"

22.09.2022

22 верасня навучэнцы Х-ХІ класаў арганізавалі фотавыставу “Цягнік Памяці”. Выстаўка прысвечана рэалізацыі першага пілотнага патрыятычнага беларуска-расійскага праекта "Цягнік Памяці", які праходзіў з 21 чэрвеня па 03 ліпеня 2022 года.

Адразу пасля адкрыцця фотавыставы навучэнка ХІ класа Сіверская Альбіна правяла экскурсію і расказала пра дванаццацідзённы маршрут маладых людзей з Беларусі і Расіі, які стаў для іх незабыўным урокам гісторыі.

Экскурсавод падкрэсліла, што маршрут руху поезда быў спланаваны з улікам асноўных падзей 1941-1945 гг. і прадугледжваў праезд праз Брэст, Гродна, Віцебск, Смаленск, Ржэў, Вязьму, Кубінку, Маскву, Санкт-Пецярбург, Вялікі Ноўгарад, Пскоў, Оршу, Магілёў, Гомель, Мінск. 200 беларускіх і расійскіх дзесяцікласнікаў і 50 суправаджаючых праехалі ў цягніку па знамянальных гарадах, наведалі памятныя мясціны часоў Вялікай Айчыннай вайны, пазнаёміліся з гістарычнымі і культурнымі аб'ектамі гарадоў, паўдзельнічалі ў розных тэматычных сустрэчах, наведалі ветэранаў і пагутарылі з імі.

Гэтая патрыятычная акцыя аб'яднала моладзь Беларусі і Расіі і стала наглядным урокам гісторыі для маладога пакалення.