ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Прафілактычная гульня "Ведаць, каб жыць здорава"

21.09.2022

У рамках прафілактыкі алкагалізму ва ўстанове адукацыі штомесяц праводзяяца рознастайныя мерапрыемствы. Так навучэнцы VII класа сталі уўдзельнікамі прафілактычнай гульні “Ведаць, каб жыць здорава”, а для навучэнцаў VI класа праведзена гутарка “Цвярозае жыццё чалавека”.

На мерапрыемствах удзельнікі абмеркавалі пытанні негатыўнага ўплыву алкагольнай залежнасці на жыццё чалавека. У выніку гэтай работы навучэнцам былі прапанаваны эфектыўныя формы прафілактыкі маладзёжнага алкагалізму, распрацаваны эскізы прафілактычных буклетаў, а таксама прапанавана яшчэ больш увагі ўдзяляць спартыўным мерапрыемствам, якія ўмацоўваюць здароўе і сілу волі.