ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Экскурсія ў гісторыка- этнаграфічны музей ДУА «Кухчыцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Клецкага раёна»

19.09.2022

Навучэнцы нашай установы адукацыі наведалі  гісторыка- этнаграфічны музей ДУА «Кухчыцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Клецкага раёна». Удзельнікі экскурсіі акунуліся ў гісторыю роднога краю разглядаючы экспанаты музея розных экспазіцый. Вялікую зацікаўленасць вызваў расказ экскурсавода па тэматыцы «Вялікая Айчынная вайна», «Партызанскі рух на Клеччыне»,«З гісторыі калгаса і школы».У радзеле «Этнаграфічны» наведвальнікі убачылі мясцовую кераміку, плеценыя з саломы карабы, ручнікі з рэдкімі ўзорамі арнаменту, некалькі відаў матавілаў і прасніц, ткацкі станок. І музей, і экскурсія вельмі спадабаліся нашым навучэнцам.