ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Дзень народнага адзінства

16.09.2022

Напярэдадні Дня народнага адзінства ва ўстанове адукацыі прайшлі тэматычныя класныя гадзіны і мерапрыемствы.

Навычэнцы Х-ХІ класаў сталі ўдзельнікамі адкрытага дыялогу "Разам мы адзіныя!" са старшынёй БСВВА Клецкага раёна Захаравым С.І.. Удзельнікі абмяркавалі такія паняцці як «народнае адзінства», «нацыянальны гонар», «нацыянальная годнасць» і «малая Радзіма». У завяршэнні мерапрыемства навучэнцы павіншавалі Сяргея Іванавіча са святам і падзякавалі за цікавую сустрэчу.

Круглы стол "Беларусь у маім сэрцы" сабраў навучэнцаў VII-VIII класаў. Удзельнікі падзяліліся інфармацыяй аб гісторыі свята Дзень народнага адзінства, аб традыцыях і звычаях беларусаў, аб вялікіх і вядомых асобах нашай краіны.

Для навучэнцаў пачатковых класаў прайшлі віртуальнае падарожжа "Наша сіла ў адзінстве", гульня-падарожжа "Беларусь - мая Радзіма", на якіх школьнікам расказалі аб дзяржаўнай сімволіцы і правялі віктарыну на веданне сімвалаў сцяга і герба Беларусі. Мерапрыемствы праходзілі ў актыўнай форме з выкарыстаннем камп'ютэрных тэхналогій.

Навучэнцы, удзельнічаючы ў акцыях, мерапрыемствах прысвечаных Дню народнага адзінства паказалі свае веды і любоў да сваёй краіны. Яны змаглі паказаць свае веды аб месцах Беларусі, аб гістарычных падзеях краіны, адказаць на пытанне "У чым наша сіла...".