ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Дзень нараджэння ГА "БРПА"

13.09.2022

Урачыста, ярка, эмацыйна, па-піянерску крэатыўна прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню нараджэння ГА "БРПА" ў піянерскай дружыне ДУА «Рассветаўская сярэдняя школа Клецкага раёна».

На ўрачыстай піянерскай лінейцы "Мы адно цэлае" з віншавальным словам выступіў дырэктар установы адукацыі Дубман С.Л., які адзначыў дасягненні і поспехі нашай дружыны, і пажадаў далейшага развіцця і ГА "БРПА", і нашым піянерам. На лінейцы былі ўзнагароджаны лепшыя акцябраты і піянеры.

Інтэрактыўная гульня «БРПА - гэта пра нас!» акунула ўдзельнікаў у піянерскую тэматыку: медыяазбука, анлайн-пазл, піянерскі філворд - не пакінулі рабят абыякавымі. Удзельнікі ўспомнілі ўсе галоўныя правілы піянера, а перамаглі, вядома ж, сяброўства і добры настрой.

А яшчэ піянеры і акцябраты прынялі ўдзел у TikTok-батле "Love BRPO", лепшыя відэа можна ўбачыць у нашым акаўнце brpo_rassvet. Яркі фотачэлендж "Вясёлка БРПА" і запальны флэшмоб "Віват, Піянерыя!" сталі выдатным заканчэннем святочнага дня.