ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Спартыўнае мерапрыемства "Кажам здароўю - ТАК!"

10.09.2022

У рамках акцыі “Міншчына спартыўная. Восень» ва ўстанове адукацыі адбылося закрыццё Тыдня спорту і здароўя. Умовы надвор'я суботняга дня не дазволілі правесці спартыўнае свята на вуліцы. Але ўдзельнікі не засумавалі, бо спартыўнае мерапрыемства "Кажам здароўю - ТАК!" прайшло на «Ура!» і ў спартыўнай зале школы. Атмасфера была напружаная і гарачая. Навучэнцы з усіх сіл спрабавалі выканаць практыкаванні выразна і прыкладалі максімум высілкаў, каб быць у лідэрах, у гэтым ім дапамагала спартыўнае майстэрства. Зарад бадзёрасці, аптымізму і добрага настрою дзеці атрымалі на ўсе выхадныя.