ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Тыдзень спорту і здароўя

08.09.2022

У рамках Тыдня спорту і здароўя ва ўстанове адукацыі прайшлі вясёлыя старты "Моцныя, смелыя, спрытныя". У спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды "Спартыўныя" і "Чэмпіёны". Навучэнцам было прапанавана паспаборнічаць у конкурсах на спрыт, трапнасць, хуткасць, кемлівасць. Па выніках усіх выпрабаванняў каманды набралі роўную колькасць ачкоў. Праграма была насычаная, цікавая і спартовая. удзельнік атрымалі зарад бадзёрасці, аптымізму і добрага настрою! Быць спартыўным - гэта модна!