ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Спартландыя "Я,ты,ён,яна - мы здаровая краіна"

06.09.2022

6 верасня навучэнцы нашай установы адукацыі прынялі ўдзел у спартландыі "Я, ты, ён, яна - мы здаровая краіна". Камандам былі прапанаваны эстафеты з бегам, мячамі, абручамі. Хлапчукі і дзяўчынкі сабраліся каб паспаборнічаць, зарадзіцца энергіяй і спартовым запалам. У сяброўскай і прыемнай атмасферы навучэнцы чарговы раз даказалі, што спорт аб'ядноўвае і гуртуе.