ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Тыдзень спорту i здароўя

05.09.2022

5 верасня ў школе адбылося адкрыццё спартыўна-масавага мерапрыемства "Тыдзень спорту і здароўя". У рамках адкрыцця прайшоў турнір "Залатая скакалка". Назва конкурсу гаворыць сама за сябе - удзельніцам трэба было высветліць, хто з іх умее лепш звяртацца з гэтым любімым з дзяцінства спартыўным інвентаром. Дзяўчынкі з задавальненнем прадэманстравалі свае ўменні ў скачках на скакалцы. У гэтых спаборніцтвах у іх з'явілася магчымасць праявіць свае здольнасці і ацаніць магчымасці іншых удзельніц.