ym(90052710, "init", { clickmap:true, trackLinks:true, accurateTrackBounce:true, webvisor:true });

Спартландыя "Восеньскія старты"

03.09.2022

Ва ўстанове адукацыі дадзены старт праекту "Міншчына спартыўная. Восень". Навучэнцы прыйшлі ў школу, каб актыўна і цікава правесці час, а таксама прыняць удзел у спартландыі "Восеньскія старты". Удзельнікам неабходна было паказаць свае ўменні і навыкі, праявіць усе свае фізічныя якасці. Спартландыя была вельмі энергічная. Пасля завяршэння спартыўнага мерапрыемства ўсе ўдзельнікі адчувалі сябе ў выдатнай фізічнай форме.